Гранты для жаночых праектаў у галіне журналістыкі

Posted at 31. March, 22:00 Uhr by ashota with 0 comments

Фундацыя МакКорміка прапаноўвае аднаразовы грант памерам $ 12 000 жанчынам, якія маюць ідэю, навыкі і досьвед для пачатку цікавага праекту. Гэта могуць быць індывідуальныя ініцыятывы ці групавыя праекты.

"J-Lab" (Інстытут інтэрактыўнай журналістыкі) і Фундацыя МакКорміка абвяшчаюць конкурс грантаў для праектаў, якія прынясуць сьвежы подых у журналістыку. Фінансаваньне атрымаюць арыгінальныя ідэі, такія як стварэньне сайтаў, мабільных навінасных рэсурсаў ці прадпрымальніцкія ініцыятывы, якія прапануюць інтэрактыўныя магчымасьці для ўдзелу і палепшаць абмен інфармацыяй у геаграфічных супольнасьцях ці ў супольнасьцях паводле інтарэсаў.

Умовы:
1. запуск праекту (прынамсі, бэта-вэрсіі) мае адбыцца цягам 10 месяцаў;
2. праекты мусяць мець плян разьвіцьця пасьля заканчэньня фінансаваньня;
3. праекты маюць уяўляць зь сябе каштоўнасьць для журналістыкі як такой;
4. праекты могуць быць незалежнымі ці існаваць у межах традыцыйных медыяў;
5. не будуць фінансавацца пэрсанальныя блогі і дакумэнтальныя фільмы;
6. прыватныя асобы і бізнэс-адзінкі будуць атрымліваць фінансаваньне праз субдамову, некамэрцыйныя арганізацыі – праз грант;
7. грант выдаецца для пачатку цалкам новага праекту.

Для падачы заяўкі трэба зарэгістравацца на сайце Фундацыі. Апошні тэрмін падачы праектаў – 12 красавіка 2010 г.

Паводле n-europe.eu