DW-Akademie прапануе электронны дапаможнік для радыёжурналістаў

Posted at 31. March, 22:13 Uhr by ashota with 0 comments

У блогу, які вядзе каманда трэнераў Акадэміі «Нямецкай хвалі» (DW-Akademie), з’явіўся бясплатны дапаможнік для радыёжурналістаў на расійскай мове.

Як пісаць для радыё? У чым спецыфіка «радыйных» навінаў, паведамленняў з сінхронамі, інтэрв’ю, vox populi, каментароў, круглых сталоў і г.д.? Якія асноўныя памылкі пры іх падрыхтоўцы?

На гэтыя ды іншыя пытанні даюць адказы аўтары дапаможніка - Петэр Хюлен і Торстэн Карг.

Дапаможнік можна пагартаць анлайн або спампаваць.

Паводле baj.by